Ушанавалі памяць святых князёў Барыса і Глеба

Падзеі

6 жніўня прыхаджане Барысаглебскага храма ў вёсцы Накрышкі адзначылі прастольнае свята — памяць святых набожных князёў -мучанікаў Барыса і Глеба.

Photo 003
Урачыстасць распачалася са святочнага набажэнства, якое ўзначаліў архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый.
Звяртаючыся да прыхаджан храма, Уладыка адзначыў наступнае:
— Зусім нядаўна Руская Праваслаўная царква ўшанавала памяць святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра, 1000-годдзе з дня яго праведнага спачыну. Сёння ж мы адзначаем 1000-годдзе з дня праведнага спачыну яго сыноў — святых набожных князёў-мучанікаў Барыса і Глеба. На першы погляд можа здацца, што яны прынялі нейкую незразумелую смерць, паколькі з лёгкасцю маглі б перамагчы свайго брата  Святаполка. Аднак святыя князі Барыс і Глеб прынялі смерць дзеля Хрыста, прынеслі сябе Яму ў ахвяру.
Яны ўсім сэрцам палюбілі Госпада і выканалі самую галоўную евангельскую запаведзь: «Возлюби Господа Бога своего всем серцем твоим, и всей душою твоею, и всей крепостию, и всем разумением твоим… и ближнего, как самого себя. «.

Photo 006

Photo 008
Аддана ставіцца да праваслаўнай веры, выконваць запаведзі Хрыста Уладыка Гурый пажадаў і ўсім прыхаджанам, якія прыйшлі на ўрачыстаць. Сярод іх было шмат моладзі. На набажэнстве прысутнічалі  прадстаўнікі раённай ўлады.
Ад кіраўніцтва Дзятлаўскага райвыканкама прыхаджан храма з прастольным святам павіншаваў намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Мацюкевіч, пажадаў ім міру і дабрабыту. Звяртаючыся да Уладыкі Гурыя, ён выказаў удзячнасць у яго асобе усёй Беларускай Праваслаўнай царкве за работу па духоўным выхаванні народа на спрадвечных каштоўнасцях.

Photo 015

Photo 019

Photo 032
У гонар святых Барыса і Глеба быў адслужаны  малебен з хрэсным ходам вакол храма. Трэба адзначыць, што сёлета сваё прастольнае свята Барысаглебская царква сустракала ў абноўленым выглядзе. На франтоне святыні  ўсталявана новая ікона нябесных апекуноў храма, капітальна адрамантаваны   фасад. Рамонтныя работы праводзіліся на  працягу трох тыдняў. За якасную і выкананую своечасова работу прыхаджане царквы і настаяцель прыходу іерэй Аляксей Сцепановіч  вельмі ўдзячны будаўнікам МПМК-147 горада Дзятлава, якія цяпер робяць  адмосткі каля будынку царквы.
А. ДУБРОЎСКАЯ
Фота П. АДАМЧУКА



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *