Эканамічным судом Гродзенскай вобласці на падставе матэрыялаў праверкі фінансавай міліцыі горада Слоніма да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 1 арт. 12.7 КоАП Рэспублікі Беларусь прыцягнута ПГУП “Р.”, якое ажыццяўляе дзейнасць у галіне аўтамабільных грузаперавозак, з парушэннямі ліцэнзійных патрабаванняў і правілаў. Варта адзначыць, што за мінулы перыяд 2015 года не першае прадпрыемства на тэрыторыі абслугоўвання фінансавай міліцыі прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці па дадзеным артыкуле. Сутнасць парушэння складаецца ў тым, што, прадпрыемства перад правядзеннем міжнароднага рэйса праходзіць абавязковы тэхагляд тэхнічнага сродка ўласнымі сіламі, маючы для гэтага неабходную адукацыю, але не маючы неабходных тэхнічных сродкаў і вымяральных прыбораў, якія адказваюць ліцэнзійным патрабаванням. У выніку на прадпрыемства накладзены штраф у памеры 1,8 млн. рублёў, а таксама канфіскаваны даход, атрыманы ад ажыццяўлення ліцэнзуемага віду дзейнасці з парушэннямі заканадаўства ў памеры 71,8 млн. рублёў.
С. ТУПТАЛА
начальнік Слонімскага МА УДФР КДК