“Залатая шайба” вызначыла мацнейшых

Падзеі

Упершыню за 11 гадоў правядзення раённых спаборніцтваў па хакеі “Залатая шайба” ў старэйшай узроставай групе чэмпіёнам стала дружына сярэдняй школы №1 горада Дзятлава. У напружанай барацьбе, па булітах, яны вырвалі перамогу ў казлоўшчынскіх хакеістаў з вынікам 2:1.

IMG_1199

IMG_1212

IMG_1217

IMG_1254

IMG_1259

IMG_1806

У старэйшай узроставай групе на сёмых па ліку раённых спаборніцтвах па хакеі “Залатая шайба” (у 2007-м, 2008-м, 2011-м і 2015-м чэмпіянат не праводзіўся) за званне лепшых змагаліся каманды шасці школ раёна – гімназіі №1 горада Дзятлава, сярэдніх школаў №1 і №3 горада Дзятлава, Казлоўшчынскай, Гезгалаўскай і Наваельнянскай сярэдніх школаў.

Нязменны чэмпіён спаборніцтваў “Залатой шайбы” ўсіх мінулых гадоў, сярэдняя школа №3 (фота 1) горада Дзятлава, сёлета толькі чацвёртая. Не атрымаўшы ніводнага паражэння, з другім вынікам у падгрупе па розніцы забітых і прапушчаных шайбаў аднак спынілася на трэцім радку каманда Гезгалаўскай сярэдняй школы. З папярэдняй сумай 4 і 3 ачкоў (11 і 17 забітых шайбаў) адпаведна ў фінальным матчы згулялі дружыны Казлоўшчынскай сярэдняй школы (фота 2) і сярэдняй школы №1 горада Дзятлава. Асноўны час гульні не вызначыў пераможцу – 1:1, аднак у дадатковы час дзятлаўчане па булітах вырвалі перамогу ў сваіх сапернікаў з Казлоўшчыны – 2:1. Лепшымі бамбардзірамі спаборніцтваў сталі Вадзім Кухарэвіч з Дзятлава – 7 закінутых шайбаў і Вадзім Любчанка з Казлоўшчыны, на рахунку якога 5 забітых шайбаў.

Эстафету “Залатой шайбы” ад старшакласнікаў прынялі спартсмены сярэдняй узроставай групы, якія гэтымі днямі змагаюцца за званне лепшых хакеістаў раёна.

Н. АВЯРЧУК
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *