Механізатар Віктар Гукіш — шматгадовы лідар корманарыхтоўкі ў СВК “Граніт-Агра”. І сёлета на яго рахунку найбольшая колькасць нарыхтаванага корму, а пачаў касіць травы ён з 12 мая. Працоўны дзень Віктар Іванавіч пачынае а 5 гадзіне раніцы. Спачатку косіць для ранкавага кармлення стойлавай жывёлы, потым – для закладкі сенажу на зімні фураж. Старшыня РК прафсаюза работнікаў аграпрама Уладзімір Казак адзначыў працоўнае дасягненне В. Гукіша прафсаюзным вымпелам з уручэннем грашовай прэміі.
Фота і тэкст Б. ВАРНЫ