Па Беларусі

Падзеі

ПРЭЗІДЭНТ ПАВІНШАВАЎ З ДНЁМ КАНСТЫТУЦЫІ
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Канстытуцыі.
«Асноўны закон, які з’яўляецца адным з сімвалаў беларускай дзяржаўнасці, стаў фундаментам сістэмы палітычных, эканамічных і сацыяльных адносін, зацвердзіў прынцыпы канстытуцыйнага ладу, замацаваў правы, свабоды і абавязкі грамадзян», — гаворыцца ў віншаванні.
«Спакой і бяспека, адукацыя і здароўе нацыі, дастойны ўзровень жыцця і камфортныя ўмовы пражывання прызнаны нашымі прыярытэтнымі задачамі. Упэўнены, што дзякуючы адзінству і мудрасці народа мы здольны дасягнуць намечаных мэт», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

ПРАІНДЭКСАВАНЫ ЦЭНЫ НА ГАЗ ДЛЯ АРГАНІЗАЦЫЙ-ІЛЬГОТНІКАЎ
У Беларусі на 1,2 працэнта праіндэксаваны цэны на газ для арганізацый-ільготнікаў да ўзроўню цэн для насельніцтва.
«Міністэрствам эканомікі прынята адпаведная пастанова аб аналагічным змяненні цэн на камунальныя паслугі, што аказваюцца газазабеспячальнымі арганізацыямі Міністэрства энергетыкі асобным катэгорыям спажыўцоў, якія маюць цэны на газ на ўзроўні цэн для насельніцтва», — растлумачылі ў прэс-службе Мінэканомікі. Размова ідзе аб арганізацыях, што маюць інтэрнаты, у частцы выкарыстання прыроднага газу пражываючымі ў іх грамадзянамі, а таксама рэлігійных арганізацыях, дзіцячых дамах сямейнага тыпу, дзіцячых вёсках (гарадках).
Так, пры наяўнасці індывідуальных газавых абагравальных прыбораў цана на газ павялічана да Br623,3 за 1 куб. м у ацяпляльны перыяд, да Br2 тыс. 281,8 — у летні перыяд. Пры адсутнасці індывідуальных газавых абагравальных прыбораў цана 1 куб. м газу ўстаноўлена ў памеры Br2 тыс. 281,8.

СТВАРЭННЕ ВАЛЮТНАГА САЮЗА ЕАЭС НЕАБХОДНА ПАСКОРЫЦЬ
Аб гэтым заявіў журналістам старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч.
«Валютны саюз — адна з апошніх фаз інтэграцыі. Мы лічым, што тая дата, якая ўстаноўлена дагаворам аб стварэнні ЕАЭС, гэта значыць 2024 год, — гэта позна. Ва ўмовах, калі няма дастатковай стабільнасці на фінансавых рынках, безумоўна, мы павінны набліжаць гэты тэрмін і разглядаць пытанні аб адзінай плацежнай сістэме, павелічэнні долі нацыянальных валют ва ўзаемных разліках», — адзначыў Міхаіл Мясніковіч.
Паводле яго слоў, пытанні далейшай інтэграцыі ў валютнай і фінансавай сферах абмяркоўваліся з расійскім бокам, у прыватнасці з прэм’ер-міністрам Дзмітрыем Мядзведзевым і старшынёй Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Валянцінай Мацвіенка.

РАСПРАЦАВАНЫ ПРАЕКТ ПА БАРАЦЬБЕ З П’ЯНСТВАМ
Значны вынік у рэалізацыі дзейсных мер прафілактыкі п’янства можа быць дасягнуты толькі пры скаардынаваным міжведамасным узаемадзеянні, актыўным удзеле грамадскіх аб’яднанняў і рэлігійных арганізацый.
Разглядаліся вынікі выканання ў мінулым годзе Дзяржаўнай праграмы нацыянальных дзеянняў па папярэджанні і пераадоленні п’янства і алкагалізму на 2011-2015 гады і праект канцэпцыі аналагічнай праграмы на 2016-2020 гады.
У выніку рэалізацыі мерапрыемстваў праграмы ёсць станоўчая дынаміка шэрага медыка-сацыяльных і сацыяльна-эканамічных паказчыкаў.
Разам з тым застаецца нямала нявырашаных праблем. Захоўваецца высокі ўзровень продажу алкаголю на душу. Маруднымі тэмпамі зніжаецца колькасць жанчын і непаўналетніх, якія ўжываюць алкаголь.

БелТА



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *