«Беларусь у нашым сэрцы»

Падзеі

На ўмацаванне духоўна-маральных асноваў сям’і, прапаганду сямейных каштоўнасцяў, выхаванне маладых сем’яў на патрыятычных і маральных каштоўнасцях беларускага народа скіраваны конкурс «Беларусь ў нашым сэрцы», які праходзіць пад эгідай Гродзенскага абласнога камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
Гран-пры конкурсу з’яўляецца пуцёўка на дваіх у адзін з санаторыяў Гродзенскай вобласці. Тыя ж маладажонаў, якія атрымацюь 2-3 месца, будуць узнагароджаны падарункамі. Яшчэ пяць сем’яў — заахвочвальнымі падарункамі.
Цяпер пры падтрымцы раённага камітэта ГА «БРСМ» і аддзела ЗАГС Дзятлаўскага райвыканкама праводзіцца раённы этап конкурсу. да ўдзелу ў ім запрашаюцца маладыя сем’і, якія зарэгістравалі свой шлюб у перыяд з 21 жніўня па 20 верасня бягучага года. У час рэгістрацыі шлюбу маладажоны атрымліваюць календары-віншаванні ад Гродзенскага абласнога камітэта БРСМ, а таксама паведамленне аб конкурсе.
Для таго, каб стаць яго ўдзельнікамі, маладым сем’ям трэба прадаставіць шлюбны фотаздымак, поўнае прозвішча мужа і жонкі, інфармацыю аб месцы  работы або вучобы, даце і месцы рэгістрацыі,хатні адрас, а таксама кароткі слоган на тэму «Чаму мы любім Беларусь».
Яшчэ адно патрабаванне конкурсу — патрыятычны фотаздымак фармата А4. Гэта можа быць здымак маладой сям’і на фоне адметнасцяў свайго горада або Дзятлаўскага раёна ўвогуле.
Тыя, хто жадае паўдзельнічаць у конкурсе, павінны звярнуцца ў Дзятлаўскі раённы камітэт грамадскага аб’яднання «БРСМ». Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 2-52-61, 2-52-63.

А. ЧУРАЙ,
першы сакратар РК ГА «БРСМ»



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *