Дзелавы панядзелак. Усё па плане

Важнае Улада

Аб прайшоўшым свяце Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна і Дні сям’і, правядзенні цэнтралізаванага экзамену, тэмах бяспекі супрацьпажарнай і ў час масавых мерапрыемстваў, сельскагаспадарчых клопатаў гаварылі на штотыднёвай нарадзе ў старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага.

У графіку работ аграрыяў

Завяршыць усе работы па сяўбе, да канца тыдня прыступіць да нарыхтоўкі кармоў і займацца падрыхтоўкай зернеўборачнай тэхнікі – паставіў задачу старшыня райвыканкама аграрыям раёна. Асаблівую ўвагу Андрэй Уладзіміравіч акцэнтаваў на забеспячэнні тэхнікі першаснымі сродкамі пажаратушэння.

Прапрацоўваецца пытанне забеспячэння гаспадарак гербецыдамі для абароны пасеваў кукурузы ад пустазелля.

Што датычыцца росту вытворчасці малака, ён ёсць, аднак, як заўважыў Андрэй Садоўскі, “піку” дзятлаўскія сельгаспрадпрыемствы яшчэ не дасягнулі, рэкамендаваў настройвацца на павелічэнне малочнай прадуктыўнасці.

Таксама на кантролі ў райвыканкаме планавы знос невыкарыстоўваемых аб’ектаў сельскагаспадарчага прызначэння згодна з раённай і рэспубліканскай праграмамі.

Прафілактыка палаў і клопат аб людзях

Тэма загаранняў сухой расліннасці не губляе актуальнасці.

На мінулым тыдні ў раёне адбыліся 2 такія пажары.

– Ёсць магчымасці і неабходна працаваць РАНС і землеўпарадкавальнай службе з мэтай недапушчэння ўзгаранняў у прыродных экасістэмах і навядзення парадку на зямлі, неадкладна прымаць меры да ліквідацыі выяўленых недахопаў.

У цэнтры ўвагі ратаўнікоў таксама ўстаноўка пажарных апавяшчальнікаў з сігнальна-гукавой прыладай, рамонт пячнога ацяплення і электраправодкі праз крыніцы бюджэтнага фінансавання ў дамах сацыяльна неўладкаванай катэгорыі насельніцтва. Дарэчы, ужо адрамантаваны 3 з 7 запланаваных пячэй, ёсць заяўка на замену электраправодкі ў адным домаўладанні. Усе работы будуць завершаны ў другім квартале бягучага года.

Іншыя тэмы коратка

На кантролі ў райвыканкаме пытанні барацьбы з інвазіўнымі раслінамі. Грошы на гэтыя мэты выдзелены, некаторыя ўчасткі ўжо апрацаваны. Па інфармацыі  раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, дзякуючы хімічнай апрацоўцы, заўважана змяншэнне на Дзятлаўшчыне тэрыторыі распаўсюджвання баршчэўніка Сасноўскага.

****

17 мая ў Дзятлаве пройдзе кірмаш вакансій для моладзі. Маладыя людзі змогуць атрымаць кансультацыі па садзейнічанні ў часовым працаўладкаванні і прайсці прафесійнае тэсціраванне для выбару далейшай кар’ернай траекторыі.

****

На тэрыторыі раёна праводзіцца замена лямпаў вонкавага асвятлення на сучасныя энергазберагальныя. Гэты праект дазволіць сельсаветам значна скараціць выдаткі на вонкавае асвятленне вуліц, энергетыкам – павялічыць міжрамонтныя інтэрвалы.

****

У гэтым годзе навучальныя заняткі для навучэнцаў 9-х і 11-х класаў завершацца 25 мая (з 26 мая па 9 чэрвеня пройдуць кансультацыі па падрыхтоўцы выпускнікоў да цэнтралізаванага тэсціравання), а для ўсіх іншых школьнікаў – 31 мая. Між тым, апошнія званкі на Дзятлаўшчыне для ўсіх школьнікаў празвіняць 25 мая.

****

Урачыстасць у гонар дзяржаўных сімвалаў у райцэнтры ў нядзелю 14 мая прайшла без парушэнняў правапарадку. Старшыня райвыканкама выказаў спадзяванне на такую ж арганізацыю парадку і бяспекі грамадзян з боку праваахоўных органаў на свяце “Зецельскі фэст”, якое адбудзецца 20 мая ў Дзятлаве.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga