14 мая – Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

Важнае Улада

Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з гэтым важным дзяржаўным святам!

Гэта свята з’яўляецца сімвалам свабоды і адзінства беларускага народа, патрыятычнага яднання, стабільнасці нашай грамадзянскай супольнасці, пераемнасці пакаленняў і павагі традыцый.

Галоўныя сімвалы краіны ўвасабляюць суверэнітэт нашай краіны, адлюстроўваюць лепшыя духоўныя і маральныя рысы беларускага народа, уяўляюць багатую гісторыю і традыцыі нашайАйчыны. Іх шануюць як родны дом і звычаі, імі ганарацца як сваёй нацыяй і слаўнай гісторыяй.

Адносячыся з павагай да дзяржаўнай сімволікі, мы аддаём даніну павагі неацэнным заваёвам нашых продкаў, якія на палях бітваў і ў мірнай працы адстаялі права годна жыць і працаваць на сваёй зямлі.

Няхайгэта свята яшчэ мацней аб’яднае ўсіх нас, умацуе высокае пачуццё асабістай адказнасці кожнага грамадзяніна за сваю краіну і гатоўнасць самааддана працаваць дзеляросквіту Радзімы.

Жадаем усім жыхарам раёна моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, творчай стваральнай працы ў імя квітнення Беларусі!

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga