Сустрэлі Уваскрэсенне Езуса Хрыста. Ранішняе шэсце вакол касцёла (+відэа)

Галоўнае Грамадства

У касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве 9 красавіка вернікі-каталікі адзначылі Уваскрэсенне Хрыстова.

Велікодная служба распачалася з урачыстай працэсіі, так званай рэзурэкцыі.

Вялікдзень – гэта свята Хрыстовага Уваскрэсення і магчымасць для кожнага чалавека праз пакуты і выпрабаванні Збаўцы духоўна ачысціцца і атрымаць вечнае жыццё душы.

У час шэсця, якое пачалося на досвітку, дзятлаўскія вернікі са Святымі Дарамі тройчы абышлі касцёл, малітвамі і песнапеннямі праслаўляючы Светлае Хрыстова Уваскрэсенне.

Святочным перазовам аб Уваскрэсенні Хрыста абвясцілі і касцёльныя званы, якія згодна з традыцыяй, з Вялікага чацвярга да поўдня суботы маўчалі.

Пасля працэсіі ў касцёле пачалася Святая імша. Праводзячы яе, ксёндз-пробашч Здзіслаў Пікула яшчэ раз нагадаў вернікам аб найвялікшай Велікоднай таямніцы, якая з году ў год выражаецца ў словах: «Хрыстос Уваскрос». У іх для кожнага верніка заключана надзея на выратаванне і вечнае жыццё.

Вольга ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga