Выхадкі Мікі-Міні, або Свята вясны

Грамадства Свежыя навіны

Напярэдадні 8 Сакавіка віншаванні з жаночым днём прымалі педагогі і навучэнцы Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, а таксама іх матулі.

У вобразе вясёлага і гарэзлівага мышаняці Мікі-Міні павіншаваць іх прыйшла педагог-арганізатар раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Ірына Мішчанка.

Для дзяцей госця арганізавала шмат цікавых гульняў і конкурсаў, да якіх з задавальненнем далучыліся і дарослыя. Разам яны танцавалі і праводзілі вясёлыя эстафеты на развіццё дробнай маторыкі і рухальнай актыўнасці ў асаблівых дзяцей.

Напрыканцы для сваіх дарагіх матуляў дзеці намалявалі прыгожую палянку з кветкамі, затым уручылі падарункі, загадзя зробленыя сваімі рукамі.

Падрыхтавала Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga