Крымінальная справа

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Куды паехалі санкі?

На беспрацоўных, раней не судзімых жыхара і жыхарку нашага раёна ўзбуджана крымінальная справа за крадзеж. У пошуках заробку, замест таго каб афіцыйна ўладкавацца на работу, “парачка” наведалася на чужы вясковы падворак, дзе захоўваліся металічныя рэчы. “Набыткам” злодзеяў сталі металічнае прасла агароджы, санкі, акучнік і культыватар на агульную суму 280 рублёў. За незаконны спосаб заробку лёгкіх грошай злодзеі адкажуць перад судом.

Махляры не стамляюцца

Чарговая крымінальная справа за інтэрнэт-махлярства, ад якога пацярпела жыхарка нашага раёна, узбуджана праваахоўнікамі. На гэты раз з дапамогай камп’ютарнай тэхнікі зламыснік завалодаў даволі важкай сумай, пазбавіўшы пацярпелую 6090 рублёў. Асоба падманшчыка пакуль не ўстаноўлена, дзятлаўчанам жа варта быць больш асцярожнымі пры анлайн-аперацыях з грашыма.

Аляксандр БІЛЬ,
начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga