“Агульная гісторыя, агульны лёс” (+відэа)

Важнае Культура і адпачынак

Пад такой назвай у раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт, прымеркаваны да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.

Аб тым, што ў нас агульныя карані і блізкія традыцыі, можна было зразумець яшчэ ў фае ўстановы, дзе разгарнулі свае экспазіцыі тэматычныя выставы, падрыхтаваныя Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеем і раённай бібліятэкай, з біяграфіямі і дасягненнямі нашых землякоў і ўраджэнцаў Расіі, якія свой працоўны і творчы шлях прысвяцілі Беларусі і Дзятлаўшчыне ў прыватнасці.

2 красавіка для Беларусі і Расіі не проста дата на календары, а важнае свята ў навейшай гісторыі дзяржаваў, якое сімвалізуе непахісныя сяброўства і братэрства паміж народамі, якія радняць агульная культура, духоўныя традыцыі, імкненне жыць у міры, гістарычная спадчына, асаблівай старонкай якой з’яўляецца Вялікая Айчынная вайна. Саюз незалежных краін, кожная з якіх захоўвае суверэнітэт, тэрытарыяльную цэласнасць, сваю Канстытуцыю і дзяржаўную сімволіку, значна спрашчае стасункі Беларусі і Расіі, рэалізацыю агульных праектаў і планаў. Менавіта сумеснымі намаганнямі мы павінны беражліва захоўваць і перадаваць нашчадкам памяць аб вялікіх здзяйсненнях пакалення пераможцаў і кожны грамадзянін павінен сумленна працаваць, каб нашы дзяржавы станавіліся больш утульнымі, камфортнымі, паспяховымі.

Добры настрой да свята і яркія музычныя нумары гледачам канцэрта дарылі юныя таленты і артысты з Дзятлава, Казлоўшчыны, Наваельні, Гезгалаў.

Ірына СТЫРНІК  

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga