Даступна аб правах

Грамадства Свежыя навіны

 “Гонар за Беларусь. Дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі”  – тэма другога занятку ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ”, які адбыўся ў гімназіі № 1 горада Дзятлава.

Занятак прайшоў пры ўдзеле старшага следчага Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэта Міхаіла Шафарэвіча. Ён расказаў аб асноўных нарматыўна-прававых актах Рэспублікі Беларусь, якія рэгламентуюць віды адказнасці навучэнцаў за ўчыненне правапарушэнняў. Міхаіл Анатольевіч таксама акцэнтаваў увагу на тым, што грамадзянам нашай дзяржавы гарантавана права на атрыманне, захоўванне і распаўсюджванне поўнай, дакладнай інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўных органаў, аб палітычным, эканамічным, культурным і міжнародным жыцці, што дзяржава падтрымлівае ініцыятывы моладзі, надае вялікую ўвагу патрыятычнаму выхаванню, што дзяржаўныя органы, службовыя асобы абавязаны даваць грамадзяніну Рэспублікі Беларусь магчымасць азнаёміцца з матэрыяламі, якія закранаюць яго законныя правы і інтарэсы. Пасля выступлення навучэнцы змаглі задаць хвалюючыя іх  пытанні з вобласці права, звязаныя з узроставымі абмежаваннямі па адміністрацыйнай адказнасці, аб нарматыўным рэгуляванні пры працаўладкаванні на работу.

У блоку “Дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі” навучэнцы даведаліся аб тым, што ўключае ў сябе гэта сістэма і яе асноўныя задачы. Ініцыятыўная група навучэнцаў 10 класа падрыхтавала інфармацыю аб асноўных інстытутах дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі, засяродзіўшы асаблівую ўвагу на функцыях і задачах кожнага з рэсурсаў.

Другі блок быў прысвечаны тэме “Па старонках дзіцячага прававога сайта”. Навучэнцы не толькі расказалі аб яго раздзелах і інфармацыйных блоках, але і падзяліліся сваім вопытам выкарыстання інфармацыі дадзенага прававога рэсурсу пры падрыхтоўцы да вучэбных заняткаў, класных і інфармацыйных гадзін, а таксама ў асабістых мэтах, акцэнтавалі ўвагу на тым, што сайт змяшчае сэрвіс “Кансультаванне непаўналетніх на прававым форуме Беларусі”.

Акрамя гэтага, яны даведаліся, якую інфармацыю можна знайсці ў раздзеле “Прававая бібліятэка”, а таксама змаглі пераканацца ў даступнасці рэсурсу: было прапанавана зайсці ў электронны дадатак “Я і закон” пры дапамозе QR-кода і азнаёміцца з інфармацыяй “Даступна аб правах”.

Пры падвядзенні вынікаў старшакласнікі падзяліліся сваімі ідэямі пра тое, якой прававой інфармацыі ім не хапае і пра што яны хацелі б ведаць больш. У ходзе абмеркавання навучэнцы прапанавалі скласці ТОП-5 дасягненняў НЦПІ ў галіне прававой інфарматызацыі, а таксама вырашылі стаць актыўнымі ўдзельнікамі інфармацыйнага рэсурсу mir.pravo.by пры дапамозе сацыяльнага месенджара Instagram.

Вольга АНДАЛЮКЕВІЧ,
класны кіраўнік 10 класа гімназіі № 1 горада Дзятлава

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga