Заставайцеся з “Перамогай”!

Важнае Грамадства

22 верасня ў зале аддзялення паштовай сувязі “Дзятлава-1” праходзіў Дзень падпісчыка на раённую газету “Перамога”.

Акцыю работнікі пошты праводзілі разам з супрацоўнікамі рэдакцыі газеты “Перамога”. Наведвальнікі паштовага аддзялення мелі магчымасць выпісаць раёнку, паўдзельнічаць у бяспройгрышнай латарэі, атрымаць карысныя ў хатняй гаспадарцы прызы.

Быць у курсе апошніх навін нашага раёна, знаходзіць карысную інфармацыю, бачыць на старонках газеты фотаздымкі сваіх родных, сяброў, знаёмых і калег па рабоце маюць магчымасць жыхары Дзятлаўшчыны, якія сябруюць з “Перамогай”. Дзякуй вам за гэта, паважаныя чытачы!

Падпіска на раёнку прадаўжаецца. Хто яшчэ не паспеў падпісацца ў час акцыі, можа гэта зрабіць у паштовых аддзяленнях раёна і паштальёнаў.

Наталля АВЯРЧУК

Фота Ільі КАВАЛЕНКІ



Теги: