У жніўні канікулы не заканчваюцца

Грамадства Свежыя навіны

У гэтым поўнасцю ўпэўнены выхаванцы аздараўленчага летніка з дзённым знаходжаннем “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава, для якіх распачала работу другая змена.

Адным з найбольш важных стаў тут Дзень бяспекі, у час якога школьнікі не толькі адпрацавалі правілы эвакуацыі ў выпадку надзвычайнай сітуацыі, але і  паўтарылі, як трэба паводзіць сябе  падчас розных мерапрыемстваў, аформілі куток бяспекі, прынялі ўдзел у пазнавальна-забаўляльных гульнях. Добрымі сябрамі сталі для дзяцей супрацоўнікі Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння, якія правялі для іх пазнавальную гутарку з дэманстрацыяй абсталявання, з якім ім прыходзіцца працаваць, каб “блакітны агеньчык” заўсёды быў жаданым і бяспечным госцем у нашых дамах.

А лета працягваецца

У Дварэцкай сярэдняй школе працуе  дзіцячы аздараўленчы летнік “Вясёлая планета”.

Дзеці прымаюць удзел у гульнях на свежым паветры, займаюцца афармленнем  атраднага кутка і сімволікі, прыдумалі назвы атрадам. Не забыліся арганізатары і пра танцавальныя  і спартыўныя праграмы. Сіл і здароўя дзецям  патрэбна набрацца на цэлы навучальны год, які ўжо не за гарамі.

Да сустрэчы, летнік!

Дзевяць незабыўных дзён лета правялі выхаванцы летніка “Экатурыст”, які працаваў на базе Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Каб дзеці цікава, весела і з карысцю скарысталі час адпачынку,для іх выхавальнікі арганізавалі шмат мерапрыемстваў.

У рамках работы аб’яднання па інтарэсах “Юныя краязнаўцы” за гэты час яны пабывалі ў паходах, вывучалі сваю мясцовасць, праводзілі практычныя работы, вучыліся “выжываць” у складаных умовах, аказваць неабходную першую дапамогу.

Шмат цікавых экскурсій – у Вензавецкае лясніцтва, Дзятлаўскія гісторыка-краязнаўчы музей, РАНС, аддзел унутраных спраў – прынеслі школьнікам многа ўражанняў і новых ведаў. А вясёлыя сяброўскія пасядзелкі каля вогнішча і танцавальныя дыскатэкі яшчэ больш здружылі іх за час летняй змены.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: