Як зарэгістравацца на ЦТ у рэзервовыя дні?

Важнае Да ведама грамадзян

На пытанне адказвае начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Наталля Белаус:

– Перарэгістравацца для ўдзелу ў ЦТ у рэзервовы дзень можна з 2 па 7 ліпеня 2022 года ў адной з установаў адукацыі: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт горада Мінска; Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт; Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы; Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт; Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. Сухога; Беларуска-Расійскі ўніверсітэт.

Для перарэгістрацыі абітурыент павінен мець пашпарт (від на жыхарства, пасведчанне бежанца або даведку, якая выдаецца ў выпадку страты (крадзяжу) дакумента, які сведчыць асобу), пропуск на цэнтралізаванае тэсціраванне, дакумент, які пацвярджае ўважлівую прычыну адсутнасці.

Да рэгістрацыі ў рэзервовыя дні дапускаюцца абітурыенты, раней зарэгістраваныя на ЦТ з 2 мая па 1 чэрвеня 2022 года, якія не змаглі прыняць у ім удзел па ўважлівай прычыне (захворванне, іншыя незалежныя ад абітурыента абставіны, пацверджаныя дакументальна). Адсутнасць у дзень ЦТ у абітурыента дакумента, які сведчыць асобу (у тым ліку знаходжанне на афармленні візы), не падстава для перарэгістрацыі і праходжання ЦТ у рэзервовы дзень.

Да ўдзелу ў ЦТ у рэзервовыя дні не дапускаюцца абітурыенты, якія жадаюць палепшыць вынікі тэсціравання, і выдаленыя за парушэнне правілаў пры праходжанні ЦТ у асноўны дзень.

Цэнтралізаванае тэсціраванне ў рэзервовыя дні пройдзе:

12 і 14 ліпеня – беларуская і руская мовы;

12 і 16 ліпеня – грамадазнаўства, матэматыка, біялогія, замежная мова, хімія, фізіка, гісторыя Беларусі, геаграфія, сусветная гісторыя (найноўшы час).

Згодна з Палажэннем аб парадку арганізацыі і правядзення цэнтралізаванага тэсціравання допуск да яго здачы будзе ажыццяўляцца рашэннем арганізацыйнай камісіі.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga