Лета-2022

Грамадства Свежыя навіны

Малой радзіме прысвячаецца…

У рамках рэалізацыі рэспубліканскай акцыі “Я гэты край Радзімаю заву” выхаванцы аздараўленчага летніка “Летняя акварэлька” сумесна з выхаванцамі летніка працы і адпачынку “Юнацтва”, якія працуюць  пры Вензавецкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе, прынялі ўдзел у флэш-мобе “Малой радзіме прысвячаецца”. Дзеці выконвалі разнастайныя танцавальныя рухі з прадметамі, якія адлюстроўваюць нацыянальныя сімвалы Рэспублікі Беларусь.

І тчэ, забыўшыся, рука…

Юныя эколагі Гезгалаўскай сярэдняй школы плятуць свае духмяныя габелены з прыроднага матэрыялу, упрыгожваючы іх “стужкамі падзей” мінулага дня. У агульны ткацкі “станок” летніка ўжо ўплецены добра вядомыя ўсім выразы, якія сталі для выхаванцаў дэвізамі дня: няма смачнейшай вадзіцы, як з роднай крыніцы; усякай птушцы сваё гняздо міла; у сваім краі, як у раі; хто думае пра будучыню – мудрэц, хто рамантуе старое – мастак.

Значнай падзеяй для выхаванцаў стала акцыя “Дзякуй, доктар”, у час якой дзеці падзякавалі медыцынскім работнікам за выратаваныя жыцці блізкіх людзей, за своечасовую дапамогу, за цярпенне ў нялёгкай працы. Успомнілі аб сваіх родных і блізкіх, запалілі свечкі, наведаўшы царкву Святога Мікалая Цудатворцы ў вёсцы Нагародавічы. Штодзённыя відэахвілінкі “Гэты дзень у гісторыі” адкрываюць дзецям падзеі мінулага свайго народа.  Выхаванцы летніка “Эколаг” пабывалі  на віртуальнай экскурсіі ў беларускай хатцы, зрабілі экскурс у гістарычнае мінулае , паўдзельнічалі ў квэст-гульні “Мой родны кут, як ты мне мілыя”,  такім чынам, бліжэй пазнаёміліся  з культурнай, этнаграфічнай і гістарычнай спадчынай нашых продкаў.

Мы – “здаравячкі”

Штогод Казлоўшчынская сярэдняя школа прапануе навучэнцам адпачыць у прышкольным летніку “Здаравячок”. Гэтым летам ён сабраў 73 выхаванцаў. Кожны дзень у летніку –  гэта станцыя, на якой дзеці ўдзельнічаюць у розных тэматычных справах. Тут  рэалізоўваецца шмат праектаў, цікава праходзяцьконкурсы, забаўляльныя, пазнавальныя і канцэртныя мерапрыемствы, гульні. Павышаная ўвага надаецца пытанням бяспекі. З мэтай папярэджання і распаўсюджвання інфекцыі COVID-19, прафілактыкі супрацьпраўных паводзінаў і фарміравання здаровага ладу жыцця штодня праводзяцца інфармацыйныя хвілінкі і хвілінкі здароўя. Для аматараў актыўнага адпачынку праходзяць спартыўныя гадзіны  “ Самы, самы!”, дзе кожны можа паспаборнічаць у сіле, хуткасці і цягавітасці.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: