Сяўба “салодкай” культуры

Галоўнае Эканоміка і сельская гаспадарка

На Дзятлаўшчыне працягваецца пасяўная кампанія-2022.

Нечаканы снег у першыя дні красавіка ніколькі не спалохаў аграрыяў нашага раёна. У час вымушанага сельскагаспадарчага перапынку яны прааналізавалі праведзеную работу, а таксама абмеркавалі задачы на ўжо сапраўдныя вясновыя дзянькі. Як толькі “дазволіла” надвор’e, механізатары адразу ўключыліся ў работу. У ААТ “Граніт-Агра” поўнасцю пасеялі раннія яравыя культуры. З 13 красавіка ў гаспадарцы пачалі сеяць цукровыя буракі, па плане – 265 гектараў. Пад сельскагаспадарчую культуру адведзена два палі паблізу вёсак Данілавічы і Хрольчыцы па 133 і 132 гектары адпаведна. Сярод гатункаў: “Акацыя”, “Лівада”, “Вентура”, “Лімузін”, айчынны “Марыя”. На першым полі ва ўрочышчы Садкава на трактары МТЗ-82 з сеялкай “Unicorn” працуе механізатар Міхаіл Халецкі. Побач з ім, перад тым як насенне “салодкай” культуры трапіць у зямлю, дасканала перадпасяўную апрацоўку глебы на МТЗ-1221 з агрэгатам АКШ-7,2 праводзіць Віктар Крамянеўскі. На другім полі будзе сеяць цукровыя буракі Аляксандр Кардаш. Поўнасцю закончыць работы плануецца бліжэй да 20 красавіка, з задачай каля 35 гектараў на дзень. На чарзе – грэчка і кукуруза. Разам з тым, у гаспадарцы працягваюцца работы па ўнясенні арганічных і мінеральных угнаенняў, ідзе другая падкормка азімых зерневых культур, ажыццяўляецца збор камянёў з палёў, культывацыя і перазалужэнне.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: