Дубок да 220-годдзя з дня нараджэння Ігната Дамейкі

Культура і адпачынак Свежыя навіны

Да 220-годдзя з дня нараджэння Ігната Дамейкі рыхтуюцца краязнаўцы Дзятлаўшчыны, якія глыбока паважаюць знакамітага вучонага, даследуюць яго жыццё і творчасць, а таксама мясціны, звязаныя з яго імем.

На Дзятлаўшчыне гэта Жыбартоўшчына, знакаміты маёнтак, што перажыў ліхалецці стагоддзяў і хоць часткова, але захаваўся для нашчадкаў.

Сёння ў Жыбартоўшчыне, на святой для нас зямлі, быў пасаджаны дубок Дамейкі. Такія дубкі на працягу некалькіх бліжэйшых дзён будуць пасаджаны ў многіх мясцінах, звязаных з Ігнатам Іпалітавічам, на Гродзеншчыне гэта Шчучын і Крупава. І, безумоўна, Жыбартоўшчына, землі якой зараз належаць прадпрымальніку Канстанціну Шуляку. Ён, разам з супрацоўнікамі Дзятлаўскага краязнаўчага музея Аленай Абрамчык, Вольгай Цюшляевай, краязнаўцамі Валерыем Петрыкевічам і Анатолем Альшэўскім прыняў актыўны ўдзел у акцыі памяці.

 

Ініцыятарам акцыі “Пасадзі дуб Дамейкі” стаў Зміцер Юркевіч з Мінска, які займаецца вывучэннем жыцця і дзейнасці нашага земляка.

Алена АБРАМЧЫК,
старшы навуковы супрацоўнік Дзятлаўскага музея

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga