З пытаннямі – да старшыні райвыканкама

Важнае Улада

Як адзначае намеснік начальніка аддзела па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў райвыканкама Марына Панкевіч, папулярнай формай работы з насельніцтвам, якая дазваляе даведацца патрэбы, актуальныя праблемы, гарачыя пытанні людзей, у нашым раёне з’яўляюцца выязныя прыёмы старшыні раённага выканаўчага камітэта Андрэя Садоўскага ў сельскія саветы па месцы жыхарства грамадзян.

Чарговы такі прыём адбыўся напрыканцы сакавіка ў будынку Жукоўшчынскага сельскага выканаўчага камітэта, у дзень якога да кіраўніка раёна звярнулася некалькі жыхароў раёна.

Адным з іх быў дзятлаўчанін, чалавек, захоплены краязнаўствам, якога цікавіла пытанне ўстаноўкі ў райцэнтры помніка знакамітаму гістарычнаму дзеячу Канстанціну Астрожскаму.

У 2019 годзе ў раённы выканаўчы камітэт звярнуліся жыхары Дзятлава з ініцыятывай сабраць ахвяраванні і за кошт іх і добраахвотных узносаў устанавіць у горадзе помнік яго заснавальніку Канстанціну Астрожскаму для прываблівання турыстаў і захавання памяці вядомай гістарычнай асобы. У 2020 годзе была выбрана скульптура і ў цяперашні час ажыццяўляецца распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі і збор добраахвотных ахвяраванняў грамадзян на разліковы рахунак, адкрыты Дзятлаўскім РУП ЖКГ.

Нераўнадушны дзятлаўчанін звярнуўся на прыём з прапановай актывізаваць гэты збор шляхам размяшчэння інфармацыі аб праводзімым мерапрыемстве па стварэнні помніка ў сацыяльных сетках, раённай газеце “Перамога”, праз правядзенне акцый сярод грамадскіх арганізацый, навучэнцаў Дзятлаўшчыны.

Кіраўнік раёна даў адпаведныя даручэнні аб актывізацыі работы па стварэнні помніка.

Таксама на прыём звярнулася пажылая 82-гадовая жыхарка вёскі Погіры з просьбай аказаць садзейнічанне ў выдаленні аварыйных дрэў на могілках вёскі Погіры, якія пагражаюць цэласнасці помнікаў.

Старшыня Жукоўшчынскага сельскага выканаўчага камітэта Валерый Верамейчык у курсе агучанай праблемы, у яго ёсць дамоўленасць з работнікам, які прадастаўляе паслугі прамысловага альпінізму. Спецыяліст прыедзе на аб’ект добраўпарадкавання, ацэніць кошт работ, і пасля вызначэння крыніцы фінансавання яны будуць выкананы.

Старшыня райвыканкама даручыў завяршыць правядзенне гэтых работ на працягу аднаго месяца.

Ірына СТЫРНІК   

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramog