На бліны – у Карэлічы

Важнае Культура і адпачынак

Артысты народнага ансамбля песні і музыкі “Ятранка” вядомы не толькі на Дзятлаўшчыне.

З канцэртамі яны нярэдка выязджаюць у іншыя раёны Прынёмання.

Чарговы выязны канцэрт “Ятранкі” адбыўся ў Карэлічах, дзе дзятлаўчане дарылі суседзям свае лепшыя песні і добры настрой на свяце “Масленіца”. Не абышлася ўрачыстасць без традыцыйных бліноў, гулянняў, забаваў. Гаспадары пляцоўкі і госці атрымалі зарад выдатнага настрою і мора яркіх уражанняў, а мілагучныя песні “Ятранкі” яшчэ надоўга запомняцца слухачам.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены ўдзельнікамі калектыву

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga