27 сакавіка – Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі

Грамадства Свежыя навіны

Паважаныя калегі!

Шчыра віншую вас з прафесійным святам!

У гэты дзень не ўзгадвайце аб планах, праектах і выніках, а проста атрымайце задавальненне ад моманту. Адчуйце цеплыню сказаных на ваш адрас слоў, зарадзіцеся ад абдымкаў блізкіх людзей, злавіце хвалі пазітыўнай энергіі, накіраванай на вас. Захавайце гэты дзень у памяці як яшчэ адзін значны кавалачак вашага жыцця, а не проста дату, прыдуманую для вас.

Вы і ваша праца – вось сапраўднае свята, якое работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі  ствараюць кожны дзень. Дык не забывайце радаваць сваёю працай дзятлаўчан і радавацца самім.

Я жадаю вам кожны дзень пачынаць з добрага настрою, бачыць родныя вочы, знаходзіць нагоду для ўсмешкі, верыць у сябе, прыслухоўвацца да сваіх жаданняў, ствараць свае правілы, не апраўдваючыся за ўласны выбар, мары і інтарэсы, запальваць унутры сябе святло і дзяліцца ім з людзьмі. Няхай вашы мэты будуць амбіцыёзнымі, а працэс іх дасягнення цікавым.

Будзьце гатовы да шчасця, яно побач з вамі!

З павагай, дырэктар Дзятлаўскага РУП ЖКГ Сяргей ЛУНЯ, адміністрацыя і прафсаюзна камітэт прадпрыемства