Зварот Гродзенскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў” да афіцэраў запасу і ў адстаўцы, ваеннаслужачых Рэспублікі Беларусь і членаў іх сем’яў

Грамадства Свежыя навіны

Паважаныя таварышы афіцэры, прапаршчыкі, салдаты, сяржанты! Суайчыннікі!

Гродзенская абласная арганізацыя “Беларускі саюз афіцэраў” звяртаецца да вас, хто прысвяціў сваё жыццё служэнню Айчыне, хто забяспечвае сваёй працай мірнае неба над Радзімай і спакой у краіне. Надыходзіць вырашальны этап падрыхтоўкі да лёсавызначальнага для нашай краіны рэферэндуму па прыняцці змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Наша першачарговая задача – адзінства нашых радоў і актыўны ўдзел у правядзенні рэферэндуму. Сілай свайго слова мы абавязаны абудзіць тых, хто яшчэ не вызначыўся, не задумаўся пра магчымую небяспеку раўнадушша. Мы заклікаем усіх прыйсці на ўчасткі для галасавання і зрабіць свой выбар.

З чаго пачынаецца Радзіма? З малюнка ў тваім буквары, з любові да родных і блізкіх, з мірнага чыстага неба. І наш абавязак зрабіць усё ў меру сваіх сіл і здольнасцяў, каб зберагчы галоўнае – мір на сваёй зямлі. Мір, за які было заплачана мільёнамі жыццяў нашых бацькоў, дзядоў, прадзедаў. Гэта наш святы абавязак, наша блаславенне будучым пакаленням на шчаслівае, мірнае, стваральнае жыццё.

Сёння супраць нас развязана бязлітасная гібрыдная вайна, якая мае злачынныя мэты па падрыве асноў беларускай дзяржаўнасці і самае цынічнае – ачарніць памяць нашых герояў-ветэранаў, заблытаць свядомасць маладога пакалення.

Упэўнены, што нашы дзеці, унукі і праўнукі не дадуць хлусні перамагчы, з гонарам панясуць гістарычную памяць беларускага народа, народа-пераможцы, народа-стваральніка.

Суайчыннікі, мы абаранялі і заўсёды будзем абараняць нашу Радзіму, наш Народ, нашу Дзяржаву і, прыняўшы ўдзел у рэферэндуме, аддадзім свае галасы за будучыню нашай краіны. Гэта магчымасць для кожнага беларуса зрабіць свой уклад у моцную квітнеючую Беларусь.

Любіць Айчыну – значыць адказваць за яе лёс!

Генадзь СУРАВЕЦ,
ваенны камісар Дзятлаўскага раёна

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: