Знаходжанне іншаземцаў у Польшчы

Грамадства Свежыя навіны

З 29 студзеня 2022 года, спынілі сваё дзеянне наступныя абавязковыя патрабаванні для выдачы дазволу на часовае пражыванне і работу на тэрыторыі Польшчы: наяўнасць у іншаземца крыніцы стабільнага і рэгулярнага дахода, дастатковага для пагашэння расходаў на патрэбы асабістыя і членаў сям’і, якія знаходзяцца на ўтрыманні, а таксама наяўнасць гарантаванага месца жыхарства на тэрыторыі Польшчы.

Гэта звязана з прыняццем Закона ад 17 снежня 2021 года “Аб змяненні закона “Аб іншаземцах”, які паўплываў на працэдуру атрымання дазволу.

Пры гэтым змяніліся ранейшыя патрабаванні па аплаце працы іншаземца, якая цяпер не можа быць ніжэйшай за мінімальную аплату працы, незалежна ад працягласці працоўнага часу і віду праваадносінаў, якія ляжаць у аснове выканання іншаземцам работы, адпаведна, і ў выпадку, калі іншаземец будзе выконваць яе на працягу няпоўнага рабочага дня.

Гэта змяненне выклікала дабаўленне новага палажэння, дзе ўлічана сітуацыя, пры якой іншаземец падае заяву на атрыманне дазволу на часовае пражыванне ў сувязі з работай больш чым у аднаго наймальніка. У гэтым выпадку хадайніцтва аб прадастаўленні дазволу будзе задаволена, калі сума ўзнагароджванняў (заработных плат), пазначаных у дадатку да яго, будзе не ніжэйшай за памер мінімальнай аплаты працы.

У законе істотна зменены парадак замены або ануліравання дазволу. За ажыццяўленне гэтай працэдуры давядзецца аплаціць дзяржпошліну па новай стаўцы – 220 злотых (55 долараў ЗША) – гэта палова стаўкі дзяржпошліны, прадугледжанай за выдачу дазволу для часовага пражывання.

Змяніліся і палажэнні аб выдачы дазволу на часовае пражыванне з мэтай уз’яднання сям’і. Цяпер ацэнка ўзросту члена сям’і (паўналецце/непаўналецце), які павінен далучыцца да іншаземца, які жыве на тэрыторыі Польшчы, вызначаецца на дату падачы заявы аб атрыманні дазволу, а не на дату прыняцця рашэння. Разам з тым, акрамя членаў сям’і, якія з’яўляюцца сваякамі па ўзыходзячай лініі, або паўналетніх асобаў, якія нясуць адказнасць за непаўналетняга паводле нормаў польскага заканадаўства, да катэгорыі асобаў, якія маюць права на атрыманне часовага віду на жыхарства, аддадзены бежанцы або асобы, якія папрасілі прытулку, калі на дзень падачы заявы аб прадастаўленні міжнароднай абароны яны з’яўляліся непаўналетнімі без апекі або былі ў далейшым пакінуты без нагляду, а заява аб выдачы дазволу на часовае пражыванне з мэтай уз’яднання сям’і была пададзена на працягу 6 месяцаў з дня атрымання статусу бежанца ці прадастаўлення дадатковай абароны.

Зменены тэрміны разгляду наступных справаў:

– выдача дазволаў на часовае пражыванне (змяненне дазволу на часовае пражыванне і работу) – 60 дзён;

– прадастаўленне пастаяннага віда на жыхарства – 6 месяцаў;

– прадастаўленне доўгатэрміноваму рэзідэнту віда на жыхарства ў Еўрапейскім саюзе – 6 месяцаў.

Ва ўсіх выпадках тэрмін будзе падлічвацца з моманту:

– падачы заявы асабіста ці наступнай асабістай яўкі іншаземца ў ваяводскае ўпраўленне (за выключэннем выпадкаў, калі асабістая яўка неабавязкова);

– падачы заявы, неабцяжаранай фармальнымі недахопамі ці неабходнасцю іх выканання;

– прадастаўлення іншаземцам дакументаў, неабходных для пацвярджэння даных, якія ўтрымліваюцца ў заяве, і абставінаў, якія абгрунтоўваюць хадайніцтва аб атраманні дазволу на часовае пражыванне, або заканчэння тэрміну дзеяння іх прадастаўлення, вызначанага ваяводам.

Артыкул 13 Закона прадугледжвае ануліраванне тэрмінаў па ўжо прынятых у вытворчасць справах і прызначэнне новых тэрмінаў разгляду, не ранней, чым з дня ўступлення ў сілу Закона.

Марына ПРЫХОДЗЬКА,
вядучы спецыяліст групы па грамадзянстве і міграцыі АУС райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: