У дзень рэферэндуму – падарункі ад “Белай Русі”

Важнае Грамадства

Нашых землякоў, якія раніцай 27 лютага ў дзень рэферэндуму наведалі  ўчастак для галасавання № 10, што знаходзіцца ў сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава, чакаў прыемны сюрпрыз.

Намеснік старшыні Дзятлаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Вольга Рагачова і актывістка аб’яднання Марына Абрамчык уручылі невялікія памятныя сувеніры тым, хто галасаваў.

– Людзі ўдзельнічаюць у важнай для жыцця краіны падзеі, і хочацца, каб у памяць аб гэтым засталіся яшчэ і прыемныя ўспаміны, – адзначылі яны.

Шчасліўчыкі былі задаволены: яны прыйшлі на ўчастак для галасавання, каб выканаць свой грамадзянскі абавязак, паўдзельнічаць у стварэнні будучыні роднай краіны, а тут атрымалі яшчэ і прыемны падарунак.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: