У Гродне ў рамках пасяджэння Гродзенскага абласнога савета Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства адбылося ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў тэматычных рэспубліканскіх конкурсаў.
За лепшае асвятленне ў СМІ дзейнасці грамадскага аб’яднання ў 2021 годзе ў намінацыі “Пажарнае добраахвотніцтва ў электронных СМІ” другое месца заняў тэхнічны рэдактар Дзятлаўскай раённай газеты “Перамога” Вадзім Філіпоўскі. За сваю творчую работу малады журналіст атрымаў дыплом і грашовую прэмію. Заслужаную ўзнагароду ўручыў старшыня Рэспубліканскага савета “БДПТ” Аляксандр Кудрашоў.
Таксама ў гэты дзень на пасяджэнні падвялі вынікі работы Гродзенскай абласной арганізацыйнай структуры “БДПТ” за мінулы год. Акрамя гэтага, прысутным расказалі аб паспяховай дзейнасці мясцовага вытворчага ўчастка, які з’яўляецца адным з перадавых па выкананні розных відаў супрацьпажарных работ, матывавалі раённых калегаў імкнуцца да такіх жа вынікаў.
Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі мерапрыемства зацвердзілі праект пастановы пасяджэння савета Гродзенскай абласной структуры “БДПТ”.
Ірына СТЫРНІК
Фота прадастаўлена Гродзенскай абласной арганізацыйнай структурай “БДПТ”
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga