Цуды прыходзяць з сябрамі

Важнае Грамадства

Ёсць у жыцці сапраўдныя цуды: усмешка, весялосць, своечасова сказанае патрэбнае слова, мара. Ажыццявіцца ім звычайна дапамагаюць сябры.

3 снежня ў рамках акцыі “Свет дабра”, прымеркаванай да Дня інвалідаў да выхаванцаў Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі з падарункамі і словамі падтрымкі завіталі даўнія, правераныя часам сябры – каардынатар дзейнасці раённага валанцёрскага клуба “Мы разам” Ірына Мішчанка і сакратар раённага савета ветэранаў Ядвіга Гушча. Да іх з акцыяй “Про100 дапамагаем” далучылася старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк.

Ірына Мішчанка выступіла ў ролі вясёлага дамавічка Нафані і правяла з дзецьмі інтэрактыўную гульнявую праграму. У час яе выхаванцы разам з дарослымі паўтаралі рухі, перадавалі капялюшык клоўна, збіралі зорачкі, танцавалі, смяяліся, адным словам, атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою. А на развітанне Нафаня парадаваў сяброў рознакаляровымі паветранымі шарамі.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga