Энергазберажэнне даступна кожнаму

Грамадства Свежыя навіны

11 лістапада – Міжнародны дзень энергазберажэння.

Асноўная яго мэта – прыцягнуць увагу ўладаў і грамадскасці да рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў і развіцця аднаўляемых крыніц энергіі, да магчымасцяў энергетыкі знізіць забруджванне навакольнага асяроддзя. Ён праводзіцца па ініцыятыве Міжнароднай экалагічнай сеткі “Школьны праект па выкарыстанні рэсурсаў і энергіі” ў больш чым дзесяці краінах. У нашай рэспубліцы больш за 25 гадоў паслядоўна праводзіцца дзяржаўная палітыка ў галіне энергазберажэння. Упраўленне ажыццяўляе Дэпартамент па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь.

Адна з найважнейшых задач, якая стаіць перад Дэпартаментам, – папулярызацыя эканамічных, экалагічных і сацыяльных пераваг эфектыўнага выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў, садзейнічанне выкарыстанню мясцовых відаў паліва, у тым ліку аднаўляемых крыніц энергіі. Выступаючы ў якасці нагляднага і кантрольнага органа выканання праграм, мерапрыемстваў і мэтавых паказчыкаў энергазберажэння, Дэпартамент адначасова займаецца распаўсюджаннем інфармацыі пра спосабы і практычныя вынікі эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў.

Акрамя таго, энергазберажэнне эканамічна выгаднае. Мерапрыемствы па эканоміі энергарэсурсаў у 2,5 -3разы таннейшыя, чым вытворчасць і дастаўка спажыўцам такой жа колькасці зноў атрыманай энергіі. Тым больш, што самыя простыя і элементарныя меры энергазберажэння даступныя кожнаму і могуць быць выкарыстаныя ў побыце фактычна паўсюдна.

Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga