Дапамагчы – гэта па-нашаму

Грамадства Свежыя навіны

Дзятлаўскія камунальнікі нанова ўсталявалі стойку для выбівання дываноў у адным з гарадскіх двароў.

Як расказаў намеснік дырэктара РУП ЖКГ Віктар Дзедуль, раней карысная металічная канструкцыя была ўбрана з-за таго, што праводзілася цеплатраса і вяліся рамонтныя работы па добраўпарадкаванні дваровай тэрыторыі. У прадпрыемства з просьбай звярнуліся жыхары двух дамоў па вуліцы Перамогі ў Дзятлаве. Як аказалася, тых стоек, якія засталіся ў двары, недастаткова. Працоўны “дэсант” пад кіраўніцтвам Віктара Станіслававіча аператыўна выехаў на месца і аднавіў металічную канструкцыю, каб як можна больш жыхароў змаглі “прагнаць пыл за парог” і надаць дыванам свежы выгляд.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga