Цікавае да Дня маці

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Гісторыя Дня маці ў Беларусі сыходзіць каранямі ў рэлігійнае свята – Пакроў Прасвятой Багародзіцы, ва ўсіх праваслаўных цэрквах у гэты дзень праводзіцца святочнае набажэнства.

У ЗША і Аўстраліі існуе традыцыя насіць у гэты дзень на вопратцы кветкі гваздзікоў. Прычым колер мае значэнне: каляровы гваздзік кажа аб тым, што маці жывая, а белыя кветкі прышпільваюць да адзежы ў памяць аб памерлай маці.

Слова “мама” на ўсіх мовах свету гучыць практычна аднолькава. Справа ў тым, што гукаспалучэнне “ма-ма” і “ня-ня” – самыя распаўсюджаныя ў дзіцячай мове ва ўсіх культурах свету, паколькі гэта звязана з прыродай авалодання моўнымі навыкамі.

Лідары падарункаў у Дзень маці – паштоўкі і кветкі, паход у рэстаран, ювелірныя вырабы, адзенне, паездкі ў SPA-цэнтры, кнігі, прадметы для хатняй утульнасці і нават садова-агародныя інструменты.

Маці-гераіні

Сіса Абу Дау – егіпцянка, якая засталася ўдавой адразу пасля нараджэння дачкі, але смерць мужа не перашкодзіла ёй адной пракарміць сваё дзіця. У Егіпце жанчынам вельмі цяжка знайсці працу, бо мясцовыя традыцыі не дазваляюць гэтага, і таму без мужа жанчына асуджана на галечу і беднасць. Але Сіса не разгубілася і, прыкінуўшыся мужчынам, уладкавалася на працу. Яна выконвала цяжкую мужчынскую работу 40 гадоў і самастойна забяспечвала сваю сям’ю, а яе працадаўцы так і не даведаліся, што яна жанчына.

Людміла Грузінская – гэтая маці-гераіня, якая нарадзіла і выхавала 13 дзяцей, сярод якіх былі толькі дзве дзяўчынкі, усе астатнія – хлопчыкі. Сям’я жыла вельмі бедна, а ў 1921 годзе ад брушнога тыфу памёр яе муж. Неверагоднымі намаганнямі яна выгадавала сваіх дзяцей, але пачалася вайна, і ўсіх яе сыноў забралі ў войска. З фронту вярнуліся толькі трое.

Аляксандра Дзераўская – гэта жанчына ў цяжкія часы разам са сваім мужам выхавала 48 дзяцей-сірот. Дзеці былі самых розных нацыянальнасцяў, але для рускай маці яны былі ўсе як родныя.

Ганна ІВАНОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga