Адзіны падатак. Як плаціць?

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

З 1 студзеня 2021 года ўнесены змяненні і дапаўненні ў Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь, якія тычацца выплаты адзінага падатку індывідуальнымі прадпрымальнікамі (ІП) і іншымі фізічнымі асобамі.

Да дзейнасці, якая не адносіцца да прадпрымальніцкай і ажыццяўляецца фізічнымі асобамі з выплатай адзінага падатку з ІП і іншых фізічных асобаў, устаноўлены шэраг змяненняў, дапоўнены пералік наступнымі відамі дзейнасці:

— рамонт парасонаў, сумак, чамаданаў, выраб дублікатаў ключоў, нанясенне маментальнай гравіроўкі на прадметы, прадастаўленыя спажыўцом;

— усталяванне ў дамах прадметаў інтэр’еру і бытавых вырабаў (за выключэннем кандыцыянераў і газавых пліт), мантаж убудаваных шафаў, антрэсоляў;

— ачыстка і афарбоўка даху, афарбоўка агароджаў і гаспадарчых пабудоў, устаноўка дзвярных палотнаў і каробак, вокнаў і аконных каробак, рамаў з розных матэрыялаў.

Па некаторых відах дзейнасці павышэнне адзінага падатку склала ад 4 % да 6 %. Стаўкі адзінага падатку можна павялічыць не больш чым у 4 разы.

Ільготы па адзіным падатку

1. Стаўкі адзінага падатку зніжаюцца для:

1.1. фізічных асобаў, якія ўпершыню зарэгістраваны ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў, – на 25 % у першыя тры месяцы пачынаючы з месяца, у якім пачата прадпрымальніцкая дзейнасць, уключаючы апошні дзень месяца, у якім заканчваецца права на льготу;

1.2. плацельшчыкаў, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, або асобаў, якія маюць права на пенсію па ўзросце са зніжэннем агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, – на 20 % пачынаючы з месяца, наступнага за месяцам, у якім з’явілася права на льготу;

1.3. плацельшчыкаў-інвалідаў – на 20 % пачынаючы з месяца, наступнага за месяцам, у якім з’явілася права на льготу, уключаючы апошні дзень месяца, у якім заканчваецца такое права, на падставе пасведчання інваліда або

пенсійнага пасведчання, у якім указаны звесткі аб адпаведнай групе інваліднасці і тэрміне, на які яна ўстаноўлена;

1.4. плацельшчыкаў-бацькоў (усынавіцеляў, удачарыцеляў) у шматдзетных сем’ях з трыма і больш дзецьмі ва ўзросце да 18 гадоў – на 20 % пачынаючы з месяца, наступнага за месяцам, у якім з’явілася права на льготу, уключаючы апошні дзень месяца, у якім заканчваецца такое права, на падставе дакумента, які сведчыць асобу, і пасведчання шматдзетнай сям’і;

1.5. плацельшчыкаў-бацькоў (усынавіцеляў, удачарыцеляў), якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў, – на 20 % пачынаючы з месяца, наступнага за месяцам, у якім з’явілася права на льготу, уключаючы апошні дзень месяца, у якім дзіця-інвалід дасягнула 18-гадовага ўзросту, на падставе дакумента, які сведчыць асобу, і пасведчання дзіцяці-інваліда;

1.6. плацельшчыкаў-бацькоў (усынавіцеляў, удачарыцеляў), якія з’яўляюцца інвалідамі I і II групы і выхоўваюць непаўналетніх дзяцей і (або) дзяцей, якія атрымліваюць адукацыю ў дзённай форме навучання, – на 100 % пачынаючы з месяца, наступнага за месяцам, у якім з’явілася права на льготу, уключаючы апошні дзень месяца, у якім заканчваецца такое права. Указаная льгота прадастаўляецца пры ўмове, што муж або жонка, калі ён (яна) ёсць, плацельшчыка таксама з’яўляецца інвалідам I або II групы. Ільгота прадастаўляецца на падставе пасведчанняў інваліда або пенсійных пасведчанняў, у якіх указаны звесткі аб адпаведнай групе інваліднасці, копіі пасведчання аб нараджэнні дзіцяці і (або) даведкі (яе копіі) аб тым, што дзіця з’яўляецца навучэнцам і атрымлівае адукацыю ў дзённай форме навучання.

2. Пры наяўнасці ў плацельшчыка права на зніжэнне ўстаноўленай стаўкі адзінага падатку адначасова па некалькіх падставах, названых у падпунктах 1.1-1.5 пункта 1 гэтага артыкула, стаўка зніжаецца на 45 %.

3. Дакументы, якія пацвярджаюць права на льготу па адзіным падатку, прадастаўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі адначасова з падатковай дэкларацыяй (разлікам) па адзіным падатку за першы справаздачны перыяд падатковага перыяду, у якім падатковая льгота была першапачаткова выкарыстана, фізічнымі асобамі – адначасова з першым паведамленнем, што прадастаўляецца ў падатковым перыядзе, у якім падатковая льгота была першапачаткова выкарыстана.

Таццяна БОЙКА,
вядучы рэферэнт упраўлення па рабоце з плацельшчыкамі па Дзятлаўскім раёне

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga