Начальнікам аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама назначаны Васіль Васільевіч Пяцюк.
Нарадзіўся Васіль Васільевіч 19 мая 1993 года ў горадзе Дзятлаве. Закончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, прайшоў перападрыхтоўку на базе вышэйшай адукацыі ў інстытуце павышэння кваліфікацыі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Мае спецыяльнасці: “прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва”, “эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве будаўніцтва”.
Сваю працоўную дзейнасць пачаў у 2015 годзе майстрам філіяла “Дзятлаўская МПМК-147” ААТ “Гроднааблсельбуд”. Затым працаваў інжынерам вытворча-тэхнічнага аддзела Дзятлаўскага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі; інжынерам па арганізацыі эксплуатацыі і рамонце будынкаў і збудаванняў Дзятлаўскага РУП ЖКГ; майстрам у ДРБУ № 119 горада Дзятлава; галоўным спецыялістам аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама.
1 верасня 2021 года Васіль Пяцюк заступіў на новую пасаду.
Галоўным спецыялістам аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама назначаны Аляксей Юр’евіч Шумскі.
Нарадзіўся Аляксей Юр’евіч 19 студзеня 1986 года ў горадзе Дзятлаве. Пасля заканчэння Гродзенскага дзяржаўнага палітэхнічнага каледжа паступіў у Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, затым – у магістратуру той жа ўстановы. Спецыяльнасці па адукацыі: “архітэктура жылых і грамадскіх будынкаў”, “ эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве”, “інаватыка тэхналагічных працэсаў і вытворчасцяў”.
Працоўную дзейнасць пачаў тэхнікам-архітэктарам ТДА “Відзі-Арх” у горадзе Навагрудку. На працягу 10 гадоў працаваў у будаўнічых арганізацыях горада Мінска.
1 верасня 2021 года Аляксей Шумскі заступіў на новую пасаду.
Намеснікам начальніка аддзела землеўпарадкавання райвыканкама назначана Ала Дзмітрыеўна Гародка.
Нарадзілася Ала Дзмітрыеўна 21 жніўня 1970 года ў вёсцы Самойлаўшчына Дзятлаўскага раёна. Вышэйшую адукацыю атрымала ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі па спецыяльнасці “землеўпарадкаванне”.
З 1993 года знаходзіцца на дзяржаўнай службе, працавала спецыялістам першай катэгорыі аддзела землекарыстання і землеўпарадкавання райвыканкама. Затым – спецыялістам першай катэгорыі Дзянісаўскага сельвыканкама; галоўным спецыялістам землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службы Дзятлаўскага раёна Гродзенскай абласной землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службы; галоўным спецыялістам землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службы райвыканкама; спецыялістам першай катэгорыі, а потым інспектарам Казлоўшчынскага пасялковага выканаўчага камітэта.
1 верасня 2021 года Ала Дзмітрыеўна заступіла на новую пасаду.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga