“У адзінстве – наша сіла, у адзінстве – наша жыццё”

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Пад такім дэвізам на Дзятлаўшчыне прайшоў тыдзень піянерыі.

Стартавала мерапрыемства ўрачыстымі лінейкамі і SMS-хваляй “З Днём нараджэння ГА “БРПА”!”. Удзельнікі акцыі сваім сябрам, педагогам, ветэранам камсамольскага і піянерскага руху раёна адпраўлялі віншавальныя смс-паведамленні з хэштэгам #С_ Днём_рождения_БРПО!

На працягу тыдня акцябраты, члены Дзіцячай палаты, гарадскога піянерскага штаба, цімураўскія і валанцёрскія атрады ўстановаў адукацыі паўдзельнічалі ў рэспубліканскай працоўнай флэш-акцыі па зборы другаснай сыравіны “Зробім свет чысцейшым!”.

Да Года і Дня народнага адзінства быў прымеркаваны раённы відэавіншавальны інтэрнэт-трэйсер “Мы адзіныя і непераможныя!”, які праходзіў пад дэвізам “Разам мы – адна краіна!”.

Ва ўстановах адукацыі прайшлі ўрачыстыя прыёмы навучэнцаў у піянеры, ладзілася раённая гульня “Піянер – маленькі грамадзянін Рэспублікі Беларусь!”.

Завяршыўся тыдзень гарадскім моладзевым флэшмобам “Беларусь  – гэта мы!” з удзелам піянераў школ райцэнтра.

У крэатыўнай форме ў рамках першага абласнога дзіцячага форуму “Будучыня за намі”, які праходзіў у Гродне 18 верасня 2021 года, старшыня Дзятлаўскага раённага савета ГА “БРПА” Ірына Мішчанка правяла з піянерамі-лідарамі іншых рэгіёнаў Прынёмання адукацыйны модуль “ЛидарParty” пад дэвізам “Мы разам!”.

Кацярына РОЎБА,
старшыня дзіцячай палаты і гарадскога піянерскага штаба раённага савета ГА “БРПА” Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: