Дзе купацца, а дзе – не?

Важнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

На працягу лета на Дзятлаўшчыне маніторынг месцаў, забароненых для купання, ажыццяўляюць мабільныя групы ў складзе супрацоўнікаў міліцыі, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, прадстаўнікоў таварыства ратавання на водах.

Такая дзейнасць суб’ектаў прафілактыкі, у першую чаргу, скіравана на арганізацыю бяспекі грамадзян, клопат пра іх здароўе і жыццё.

Варта памятаць, што згодна з рашэннем Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта № 143 ад 24 сакавіка 2021 года для купання ў летні перыяд у нашым раёне вызначаны два месцы масавага адпачынку грамадзян. Гэта возера па вуліцы Фогеля ў Дзятлаве (гарадскі пляж) і возера ва ўрочышчы Рыбакі (пляж санаторыя “Радон”).

У іншых месцах рэк, азёраў і вадаёмаў нашага раёна купанне строга забаронена. Ігнараванне гэтай забароны з’яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем і караецца штрафам ад 1 да 3 базавых велічыняў. За распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва ў грамадскіх месцах і знаходжанне там у стане алкагольнага ап’янення таксама прадугледжаны штраф да 8 базавых велічыняў. За такія ж дзеянні, учыненыя паўторна, сума штрафу складзе ад 2 да 15 базавых велічыняў або да парушальніка могуць быць выкарыстаны грамадскія работы ці адміністрацыйны арышт.

Купанне на тэрыторыі нашага раёна забаронена ў вадаёмах, якія пазначаны ў табліцы.

Водоем  д. Немковичи
Водоем вблизи аг. Роготно
Водоем вблизи д. Борки
Водоем  д. Санники
Водохранилище вблизи д. Явор
Группа водоемов (4)   д. Яновщина
Группа водоемов (3)  аг. Раклевичи
Водоем д. Венски
Группа водоемов (3) вблизи д. Селивонки
Водоем д. Корица 2
Водоем д. Студеровщина
Водоем вблизи д. Морозовичи
Водоем д. Бричицы
Водоем аг. Торкачи
Группа водоемов (2) вблизи д. Рыбаки
Водоем д. Ёцевичи
Группа водоемов (2) д. Боришино
Группа водоемов (4) вблизи д. Русаки
Водоем вблизи аг. Хвиневичи
Водоем  д. Поречье
Водоем д. Поречье
Озеро вблизи д. Демьяновцы
Водоем вблизи д. Шершни
Озеро вблизи д. Колпинские
Водоем  д. Лопушно
Водоем вблизи д. Романовичи
Озеро «Дикое» вблизи д. Нагородовичи
Водоем  д. Малые Крагли
Группа водоемов (5) аг. Жуковщина
Водоем аг. Вензовец
Озеро «Войтова Яма» вблизи д. Бондари
Озеро «Смоловичи»  д. Бондари
Водохранилще «Гезгаловское» вблизи аг. Гезгалы
Водоем вблизи д. Медвиновичи
Водоем д. Горка
Водохранилище вблизи г.п. Новоельня
Водоемы (3) г.п. Козловщина
Водоемы (3) по ул. Фогеля г. Дятлово
Водоем по ул. Мицкевича г. Дятлово
Водоем по ул. Новогрудской г. Дятлово
Водоем «Плехово» вблизи д. Дукрово
Водоем  аг. Белогурно
Водоем вблизи д. Студеровщина
Водоем  д. Малая Воля
Водоем вблизи д. Маськовцы
Водоем д. Денисово
Водоем аг. Войневичи

Аб фактах купання ў забароненых месцах і іншых супрацьпраўных дзеяннях міліцыя просіць паведаміць у аператыўна-дзяжурную службу аддзела ўнутраных спраў па тэлефонах: 8-029-3508064, 8-029-5806042, 8-025-6010059.

Уладзімір СВЯТОХА,
першы намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga