Каб помнілі…

Грамадства Свежыя навіны

Уся наша краіна ў дзень 80-годдзя з пачатку Вялікай Айчыннай вайны ўшаноўвае памяць тых, хто загінуў,  змагаючыся  за светлую і мірную будучыню нашчадкаў.

Хлопчыкі 8-10 класаў Новаяльнянскай сярэдняй школы, выхаванцы профільнага палатачнага кругласутачнага ваенна-патрыятычнага летніка “Абаронца”, які грунтаваўся на базе Жукоўшчынскага дзіцячага сада- базавай школы, прынялі ўдзел у акцыі “Каб помнілі…”. Дзеці разам з выхавальнікамі наведалі помнік загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы Краглі. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць аб тых, хто заваяваў для нас магчымасць жыць пад мірным небам. Выхавальнікі расказалі гісторыі з жыцця сваіх родных, якія змагаліся за Перамогу.

Выхаванцы Казлоўшчынскага ясляў-сада ў рамках акцыі да Дня ўсенароднай памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны “Каб помнілі” знаёміліся з ваеннымі падзеямі праз электронныя інтэрактыўныя сродкі навучання. Дзеці старэйшага дашкольнага ўзросту паглядзелі відэафільм “22 чэрвеня”, выхаванцы сярэдняга  ўзросту – мультымедыйную прэзентацыю “Дзеці і вайна”, усе разам  наведалі памятныя мясціны на тэрыторыі пасёлка Казлоўшчына, усклалі кветкі ля помнікаў.

Наведвальнікі  летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава ў рамках рэспубліканскага экскурсійнага марафону “Дзіцячы аўтацягнік” наведалі магілу герояў СССР Яна Фогеля і Паўла Пятрова, помнік Іосіфу Філідовічу, які паўтарыў у гады Вялікай Айчыннай вайны подзвіг Івана Сусаніна, помнік-пушку перыяду 1941-1945 гадоў.

Матэрыялы падрыхтавала Таццяна Санюк



Теги: