Сыр “Старая плошча” стаў прызёрам “Прадэкспа”

Важнае Грамадства

Штогадовая выстава “Прадэкспа” ў Маскве – адна з буйнейшых міжнародных платформаў, дзе сваю прадукцыю прадстаўляюць каля 2 500 прадпрыемстваў з больш чым 70 краін свету: Беларусі, Расіі, Сербіі, Казахстана, Італіі, іншых.

Традыцыйна часткай гэтай маштабнай падзеі ў сферы харчовай індустрыі становіцца гродзенскі вытворца ААТ “Молочный Мир”, і нязменна атрымлівае трыумф за вытанчаны смак і якасць прадукцыі.

Сёлетні год не стаў выключэннем: на 28-й выставе “Прадэкспа” прадпрыемства “Молочный Мир” стала лаўрэатам міжнароднага конкурсу “Лепшы прадукт-2021”, заваяваўшы адразу 7 залатых медалёў!

Сярод прызёраў быў адзначаны і сыр “Старая плошча” Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир”.

На сёння прадпрыемства займае адну з лідзіруючых пазіцый у малочнай прамысловасці Беларусі. Аб даверы спажыўцоў да яго прадукцыі сведчыць вялікая колькасць узнагарод рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню. У скарбонцы “Молочного Мира” іх дзясяткі. Так эксперты ацэньваюць уменне вытворцы адпавядаць густам кожнага спажыўца і тэндэнцыям малочнага рынку.

Адміністрацыя ААТ “Молочный Мир”

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga