“Першацветы” на любы густ

Важнае Да ведама грамадзян

З надыходам вясны пытанне добраўпарадкавання тэрыторыі становіцца галоўным.

 

Снег хутка растаў, і на розных тэрыторыях раёна агалілася ўсё, што хавалася пад ім, – пластыкавыя, шкляныя бутэлькі, упакоўкі ад прадуктаў харчавання, цэлафанавыя пакеты і іншае смецце.

З надыходам цёплых дзён многія дзятлаўчане ўзяліся за рыдлёўкі і граблі, каб прыбраць гэтыя “першацветы” і навесці парадак. У апошнія гады аблічча населеных пунктаў раёна мяняецца да лепшага дзякуючы таму, што людзі самі, без напамінанняў, пачынаюць наводзіць парадак.

На жаль, некаторыя жыхары клапоцяцца аб чысціні і добраўпарадкаванні толькі ва ўласным доме і двары, а беспарадак на вуліцы і на прылеглых да зямельнага ўчастка тэрыторыях іх не тычыцца. Яны кідаюць на вуліцы недакуркі, звальваюць бытавыя і харчовыя адходы ў скрыні, на пусткі, на абочыны дарог, каля безгаспадарных домаўладанняў, у парках.

Усё гэта псуе знешні выгляд тэрыторый, адмоўна ўплывае на выхаванне падрастаючага пакалення, якое, гледзячы на дарослых, прывучаецца парушаць агульнапрынятыя правілы добраўпарадкавання.

Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна! Давайце навядзём парадак каля сваіх дамоў, на прылеглых да зямельных участкаў тэрыторыях, каб наш раён стаў чысцейшы і прыгажэйшы!

Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва Дзятлаўскага райвыканкама