Цімураўскі атрад з клопатам да прыроды

Грамадства Свежыя навіны

Штогод у сакавіку-красавіку напярэдадні Сусветнага дня Зямлі цімураўцы Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы прымаюць актыўны ўдзел у акцыях па збору макулатуры і пластыку.

Навучэнцы не толькі самі ўносяць пасільны ўклад у сумесную працу для школы, але і праводзяць PR-акцыі “Зробім свет чысцейшым разам”, “Націсні на пластык і макулатуру” з навучэнцамі і педагогамі, заклікаючы іх да асобнага зборы другаснай сыравіны.

У гэтым навучальным годзе каманда цімураўцаў з’яўляецца ініцыятарам акцыі-конкурсу на самы актыўны клас па зборы другаснай сыравіны сярод 1-9 класаў “Будзь першым! Захавай прыроду”. Найбольш актыўнымі акцыі сталі 1 і 9 класы. Сумеснымі намаганнямі вучняў і бацькоў сабрана 580 кілаграмаў сыравіны.

Наперадзе цімураўцаў чакае ўдзел у міні-праекце па азеляненні прышкольнай тэрыторыі “#Наш утульны дворык”.

Ларыса ГАЎРОШ,
настаўнца Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы