Не адпрацаваў – вярні грошы

Грамадства Свежыя навіны

У Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці адбылося пасяджэнне калегіі па разглядзе вынікаў кантрольных мерапрыемстваў па спагнанні з выпускнікоў, якія не прыбылі на месца працы па размеркаванні, расходаў на навучанне за кошт бюджэтных сродкаў ва ўстановах Гродзенскай вобласці па атрыманні прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі.

Маладыя спецыялісты, рабочыя (служачыя), якія не адпрацавалі належны тэрмін па размеркаванні, абавязаны вярнуць сродкі, затрачаныя на іх падрыхтоўку з рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, у адпаведны бюджэт.

Вынікі кантрольных мерапрыемстваў сведчаць аб тым, што ў вобласці праводзіцца недастатковая работа па спагнанні сродкаў у бюджэт, а таксама не дае належнага эфекту існуючы на заканадаўчым узроўні механізм па спагнанні дадзеных сродкаў. Па стане на 01. 10. 2020 года запазычанасць выпускнікоў установаў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Гродзенскай вобласці, якія не адпрацавалі ўстаноўлены тэрмін па размеркаванні, складала 2 973,6 тысячы рублёў.

Напрыклад, у Гродзенскім дзяржаўным прафесійным тэхналагічным каледжы, у гуманітарным каледжы “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”, у Гродзенскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву назіраецца павелічэнне запазычанасці.

Асноўныя прычыны, па якіх даўжнікі не вяртаюць сродкі ў бюджэт: у даўжніка адсутнічаюць грашовыя сродкі; афіцыйна нідзе не працуе; не атрымлівае пенсію, дапамогу; не зарэгістраваны ў якасці беспрацоўнага.

Акрамя таго, маюць месца факты, калі даўжнікі знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь.

Па выніках разгляду матэрыялаў кантрольных мерапрыемстваў, Камітэт накіраваў усім зацікаўленым асобам прапановы па ліквідацыі выяўленых парушэнняў, а таксама распрацаваў прапановы па ўдасканаленні заканадаўства па спагнанні сродкаў у бюджэт з выпускнікоў, якія не прыбылі па размеркаванні на першае месца працы.

Аляксандр САДАЎНІЧЫ,
першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup