Клапатлівая маці — руплівая жанчына

Важнае Грамадства

Кастрычнік. Дзень Маці. Светлае добрае свята.

Шмат розных прыемных слоў можна адрасаваць кожнай матулі. Для любога чалавека яна самая непаўторная.

Хочацца сказаць многа добрых слоў пра шматдзетную маці, Людмілу Федараўну Шостак, якая разам са сваім мужам, Аляксандрам Фёдаравічам выхоўвае трох сыноў: Дзмітрыя, вучня восьмага класа Казлоўшчынскай сярэдняй школы, першакласніка Арцёма і самага маленькага – Марка, выхаванца сярэдняй групы Казлоўшчынскага ясляў-сада. Працуе Людміла Фёдараўна ў дашкольнай установе памочнікам выхавальніка. Выканаўчы, безадказны чалавек. Адным словам, правая рука выхавальніка.

Амаль не адно мерапрыемства ў дашкольнай ўстанове не праходзіць без яе ўдзелу — гэта і “Вясёлка талентаў”, і “Я б ў ратаўнікі пайшоў!”, і многія іншыя. На ўсіх і на ўсё ў Людмілы Фёдараўны хапае часу і цярпення. Сама жанчына нарадзілася таксама ў шматдзетнай сям’і, дзе яе бацькі выхавалі дзесяць дзяцей. Акрамя гэтага, у першы асенні дзень кастрычніка, яна адзначыла свой дзень нараджэння.

Іна ДЖУРАХАНАВА,
намеснік загадчыка Казлоўшчынскага яслі-сада

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup