Прадукты, якія дапамагаюць ад галаўнога болю

Грамадства Свежыя навіны

Ці ведаеце вы, што паміж прадуктамі, якія мы ўжываем у ежу, і мігрэнню існуе трывалая сувязь?

Пра асаблівую дыету, якая дапамагае ад галаўнога болю, расказала тэрапеўт Дзятлаўскай раённай паліклінікі Наталля Жых:

‒ Папярэдзіць узнікненне мігрэні, перш за ўсё дапаможа вада. Важна штодня выпіваць каля двух літраў чыстай вады, каб пазбегнуць абязводжвання. Таксама карысныя і агуркі: яны на 96 % складаюцца з вады, а таму могуць з’яўляцца дадатковай крыніцай вільгаці.

Не варта забываць і пра карысць мяса: у ім утрымліваецца вялікая колькасць каэнзіму Q10, які ўдзельнічае ў выпрацоўцы мітахандрыяльнай энергіі. У некаторых людзей гэты працэс парушаецца, з-за чаго ўзнікае галаўны боль. Карысныя рэчывы, якія утрымліваюцца ў мясе, дапамогуць наладзіць работу арганізма.

Тое ж можна сказаць і пра такую ​​рыбу, як сардзіна, тунец, скумбрыя, селядзец і ласось. Яны багаіы на тлустыя кіслотамі амега-3, якія перашкаджаюць узнікненню галаўных боляў.

Карысная і вішня ‒ гэтая ягада змяшчае ў сабе мноства антыаксідантаў поліфенолаў, якія памяншаюць запаленне, якое з’яўляецца галоўным фактарам галаўных боляў і мігрэні.

Акрамя таго, рэкамендуецца часцей ужываць у ежу брокалі, міндаль і кіноа. У брокалі шмат вітамінаў групы В, якія не толькі дапамагаюць пры мігрэні, але і з’яўляюцца крыніцай энергіі. У міндалі шмат магнію, які знімае спазмы і прыводзіць у норму ціск. А кіноа абароніць ад жалезадэфіцытнай анеміі ‒ у ім утрымліваецца 15 % сутачнай нормы жалеза.

Марыя ПАПОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup