У памяці – імёны герояў

Грамадства Свежыя навіны

Штогод вясной у нашай краіне стартуе акцыя “Ганарымся! Памятаем! Шануем!”.

Мэтай дадзенай акцыі з’яўляецца добраўпарадкаванне тэрыторыі каля помнікаў воінам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У гэтым годзе акцыя прымеркавана да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Вучні Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы правялі ўборку вакол

помнікаў, якія размешчаны на тэрыторыі Вензавецкага сельскага савета. І гэта не проста праца. Цімураўцы выконвалі свой абавязак перад пакаленнем, якое падарыла нам чыстае неба, веру і мір.

Аксана РОЎБА,
педагог-арганізатар Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup



Теги: