Здароўе дзяцей у нашых руках. У Гезгалаўскім садку прайшоў бацькоўскі сход

Важнае Грамадства

«Здароўе дзяцей у нашых руках!» – да такой высновы прыйшлі ўдзельнікі агульнага бацькоўскага сходу Гезгалаўскі ясляў-сада.

Напачатку мерапрыемства Святлана Гурская, загадчык, прапанавала бацькам выказаць свае меркаванне аб тым, ад якіх фактараў залежыць здароўе дзіцяці. Большая частка удзельнікаў размовы выразілі ўпэўненасць, што на 50% здароўе залежыь ад ладу жыцця сям’і, на 20% — ад спадчынасці, 20% — ад узроўня медыцыны ў краіне, 10%- ад экалогіі. Загадчык падкрэсліла заканадаўчую адказнасць бацькоў за стан здароўя і бяспеку сваіх дзяцей.

Алена Лукіянец, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці, адзначыла, што адна з прыярытэтных задач установы дашкольнай адукацыі – сфарміраваць у дзяцей асновы здаровага ладу жыцця. Паспяхова вырашыць дадзеныю задачу магчыма толькі шляхам актыўнага ўзаемадеяння з сем’ямі выханцаў.

Бацькі сталі ўдзельнікамі майстар-класа “Здароўезберагальныя тэхналогіі — на кожны дзень”, мэта якога — павышэнне дасведчанасці па выкарыстанню здароўезберагальных метадаў і прыёмаў работы з дзецьмі ў дамашніх умовах.

У ходзе майстар-класа выхавальнік дашкольнай адукацыі І.У.Красоўская асвятліла значэнне дыхальнай гмнастыкі для прафілактыкі прастудных захворванняў. Выхаванцы групы інтэграванага навучання і выхавання з задавальненнем “далі ўрок” бацькам правільнага носавога дыхання: усе разам выканалі гульнявыя комплексы “Бурбалкі”, “Помпа”, Самалет”.

Выхавальнік дашкольнай адукацыі А.І.Шашко і дзеці рознаўзроставай групы № 2 паказалі бацькам любімыя комплексы пальчыкавай гімнастыкі з выкарыстаннем масажных шарыкаў, алоўкаў, грэцкіх арэхаў і іншых рэчаў.

Выхаванцы старшай групы самастойна расказалі аб значэнні і правілах выканання гімнастыкі для вачэй, прадэманстравалі трэнажоры “Матылек”, “Птушка”, якія змайстравалі разам з выхавальнікам на занятках ручной працай.

Кіраўнік адукацыйнай паслугі “Дзіцячы фітнас” Алена Богінь прапанавала бацькам узяць пад увагу комплекс практыкаванняў на стэпах, які развівае ў дзяцей зрокавую і слыхаваю ўвагу, спрыт і раўнавагу.

Рытмічная сучасная музыка, шчаслівыя усмешкі на тварах дзяцей падарылі зарад бадзёрасці і добрага настрою ўсім удзельнікам сходу.

І бацькі, і педагогі упэўніліся, што толькі разам магчыма вырасціць дзяцей здаровымі і гарманічна развітымі.

Алена Лукіянец,
намеснік загадчыка Гезгалаўскага ясляў-сада

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup