Вясна ‒ час дапамогі

Важнае Да ведама грамадзян

У Гродзенскай вобласці стартавала дабрачынная кампанія “Пачні дапамагаць вясной”, арганізатарам якой з’яўляецца Гродзенская абласная арганізацыя Таварыства Чырвонага Крыжа.

Галоўная мэта кампаніі – дапамога людзям пажылога ўзросту, якія жывуць у адзіноце і ў сацыяльных ці медыцынскіх установах. Асаблівую ўвагу і клопат плануецца надаць пажылым людзям, якія маюць інваліднасць.

Таксама прадстаўнікі арганізацыі праводзяць акцыю “Кветкавы марафон”, мэтай якой з’яўляецца вырошчванне і высаджванне кветкавай расады ў аддзяленнях кругласутачнага знаходжання, дамах-інтэрнатах і на падворках адзінокіх пажылых людзей. У той жа час валанцёры не забываюць і аб аказанні неабходнай дапамогі: яны шукаюць спонсараў і збіраюць сродкі для набыцця прадуктовых і гігіенічных набораў для людзей пажылога ўзросту. Акрамя таго, арганізацыя аказвае адрасную гаспадарча-побытавую дапамогу для паляпшэння ўмоваў жыцця пажылых людзей і людзей з інваліднасцю. Акцыя будзе працягвацца ўсю вясну і завершыцца 15 мая 2020 года.

Марыя ПАПОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup