Прычына лясных пажараў ‒ выпальванне

Важнае Здарэнні і бяспека

Пачынаецца вясна, а гэта значыць, надыходзіць пажаранебяспечны сезон.

Чаму так адбываецца і як з гэтым звязана выпальванне травы? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае дырэктар Дятлаўскага лясгаса Сяргей Дурко.

Пытанне: у чым небяспека выпальвання травы?

Адказ: небяспека ў тым, што агонь часта пераходзіць на лясныя насаджэнні. Менавіта так адбываецца амаль ў 16 % выпадкаў ад усіх прыродных пажараў. Пытанне: якая адказнасць чакае тых, хто займаецца выпальваннем травы?

Адказ: адпаведна артыкулу 15.57 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за незаконнае выпальванне сухой расліннасці або непрыняцце мер па іх ліквідацыі, парушальніку пагражае штраф у памеры ад 10 да 40 базавых велічынь. Акрамя таго, калі страта будзе ацэнена як асабліва вялікая, адміністрацыйная адказнасць можа перайсці ў крымінальную.

Пытанне: якія меры прымаюцца лясгасам для прадухілення прыродных пажараў?

Адказ: акрамя прафілактычнай работы сярод насельніцтва і ўзмацнення кантролю за выкананнем правілаў пажарнай бяспекі, супрацаўнікі лясгаса абсталёўваюць спецыяльныя месцы для распальвання вогнішчаў, а таксама робяць мінералізаваныя палосы для ліквідацыі ўзгаранняў.

Марыя ПАПОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup