Дэкада нацыянальнай культуры прайшла ў Казлоўшчынскай сярэдняй школе

Культура і адпачынак Свежыя навіны

З мэтай прыцягнення ўвагі вучняў і іх бацькоў, педагогаў, грамадскасці да захавання і развіцця родный мовы, нацыянальнай культуры, яе традыцый, звычаяў і абрадаў у Казлоўшчынскай сярэдняй школе прайшла Дэкада нацыянальнай культуры ў рамках інавацыйнага пректа, над якім ужо другі год працуюць вучні і педагогі ўстановы адукацыі.

Мерапрыемствы, якія накіраваны на выхаванне ў навучэнцаў пачуццяў патрыятызму, любові да роднага краю, духоўных каштоўнасцей, з’яўляюцца неад’емнай часткай адукацыйнага працэсу.

У першы дзень, дзень адкрыцця дэкады, усе сабраліся на лінейку, якую падрыхтавалі і правялі вучні 7 “А” класа. На акцыю “Любімае, роднае слова” адгукнуліся ўсе работнікі школы і прынялі ў ёй актыўны ўдзел.

Другі дзень адкрыў конкурс чытача “Мова. Маці. Радзіма”. Конкурс дазволіў раскрыць таленты самых маленькіх навучэнцаў, а гульня “Знаўцы роднай мовы” запрасіла да сябе старшакласнікаў.

Не менш цікавым выдаўся і трэці дзень. Да дэкады далучыліся работнікі бібліятэк – пасялковай і школьнай. Яны правялі літаратурную сустрэчу “Моўны скарб роднага краю” і дыялог культур “Зямля, дзе я нарадзіўся”. Дзень закончыўся інтэлектуальнай гульнёй “Размаўляем па- беларуску”.

Актыўны ўдзел у дэкадзе прынялі члены інавацыйнай групы, якія распрацавалі і правялі гульню “Подарожжа па беларускіх казках”.

У апошнія два дні навучэнцы, а таксама іх бацькі наведалі школьныя музеі: “Шляхамі продкаў”, “Скарбонка продкаў нашых”. Загадчыкі музеяў І. Ламака, А. Яфімік разам з юнымі экскурсаводамі правялі цікавае падарожжа “Экскурс па Беларусі”, прымеркаванае да 75- годдзя Вялікай Перамогі і 80-годдзя стварэння Дзятлаўскага раёна.

Свята “Наша мова цудоўная, спеўная” і вячоркі “Духоўная спадчына”, якія прайшлі ў шосты школьны дзень, завяршылі дэкаду.

 

Усе з задавальненнем паглядзелі на абрады, з вялікай цікавасцю даведаліся пра звычаі, традыцыі беларускага народа .

І. ЛАМАКА,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры Казлоўшчынскай сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup



Теги: