Бяспечныя паводзіны на вадзе

Важнае Здарэнні і бяспека

Асноўнымі прычынамі гібелі людзей на вадаёмах з’яўляюцца парушэнні правілаў бяспечных паводзінаў на вадзе, купанне ў нявызначаных месцах, а таксама купанне ў нецвярозым стане.

Часта гінуць нават тыя, хто добра ўмее плаваць. Гэта перш за ўсё вынік самаўпэўненасці, якая з’яўляецца пасля прыняцця спіртных напояў. Сутарга – адна з галоўных прычын утаплення. Гэту рэакцыю арганізма выклікае рэзкі перапад тэмпературы, таму асабліва небяспечна купацца пры тэмпературы вады ніжэй за +18 градусаў і пасля фізічных нагрузак.

Ніколі не купайцеся адны. Побач павінен быць яшчэ хто-небудзь, каб у выпадку неабходнасці мог аказаць дапамогу.

Па аператыўных даных АСВОДа з пачатку года да 16 лютага ў Рэспубліцы Беларусь патанулі 22 чалавекі, з іх пяць былі ў стане алкагольнага ап’янення. Выратаваны 10 чалавек, у тым ліку трое непаўналетніх. За аналагічны перыяд 2019 года патанулі сем чалавек.

Памятайце, невыкананне мераў бяспекі на вадзе небяспечна для жыцця.

Уладзімір БАРАВІК,
старшыня Дзятлаўскай арганізацыі АСВОД
Марта МІЛАШ,
інспектар Дзятлаўскага РАНС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup