У госці — з падарункамі

Грамадства Свежыя навіны

Працягваецца рэспубліканская дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”.

Новаяльнянскі яслі-сад ў каторы раз прымае ўдзел у дабрачыннасці. Падарыць радасць і хатняе цяпло дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў — галоўная мэта дарослых. Такое свята — добры спосаб выканаць патаемныя жаданні дзетвары.

Заклік падарыць дабро ахапіў вялікую колькасць неабыякавай бацькоўскай грамадскасці, педагагічных работнікаў нашай установы. Удзельнікі акцыі наведаліся ў госці да дзяцей Дзятлаўскага сацыяльна-педагагічнага цэнтра з падарункамі. Сюды зазірнулі Дзед мароз і Снягурка. Кожны выхаванец атрымаў падарункі: школьныя прыналежнасці, кнігі, салодкія сюрпрызы, цацкі…

Дарослыя аб’ядналіся, каб пад Новы год і Каляды хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі паверыць у цуды.

Ларыса АНДРЭЕВА,
выхавальнік дашкольнай адукацыі Новаяльнянскага ясляў-сада

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup



Теги: