Разгледжаны эскізныя праекты помніка К. Астрожскаму

Важнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

26 снежня 2019 года  ў горадзе Дзятлаве, ва ўстанове культуры  “Дзятлаўскі дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы  музей” прайшло пасяджэнне камісіі па разглядзе конкурсных матэрыялаў эскізных праектаў помніка Канстанціну Іванавічу Астрожскаму.

Камісіяй былі вылучаны чатыры  прэтэндэнты  пад нумарамі 1356, 2791, 1999, 1474.Большасцю галасоў першае месца з правам рэалізацыі праекта вызначана нумару 1356 (творчая група: скульптар Лук Павел Іванавіч, архітэктар Мацкевіч Ала Мар’янаўна). Другое месца атрымаў нумар  1474 (аўтарскі калектыў: мастак-скульптар Кандрацьеў Дзяніс Уладзіміравіч, архітэктар Лушчэўская Юлія Сяргееўна). Трэцяе месца па колькасці галасоў атрымаў нумар 2791(аўтарскі калектыў: скульптар Сарокін Аляксей Міхайлавіч, скульптар Шаціла Алесь Пятровіч, архітэктар Багаткіна Ганна Юр’еўна). Да ўсіх прэтэндэнтаў камісія пералічыла заўвагі (рэкамендацыі).

У выпадку адмаўлення ад выканання заўваг (рэкамендацый) нумарам 1356 права рэалізацыі праекта  пераходзіць да прэтэндэнта пад нумарам 1474. У выпадку адмаўлення ад выканання заўваг, зробленых камісіяй па праекце  нумару 1474, права рэалізацыі пераходзіць да прэтэндэнта пад нумарам 2791.

Камісія выказвае падзяку ўсім канкурсантам за ўдзел у конкурсе.

 

 Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама