Чаму я іду на выбары

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Яўген Юшкевіч:

– Іду на выбары, таму што ведаю, што наша будучыня залежыць ад усіх нас. Каго мы абяром, той і будзе потым абараняць нашы інтарэсы. Асаблівую ўвагу, на мой погляд, трэба надаваць моладзі і кадравай палітыцы. Маладое пакаленне трэба граматна і ўмела выхоўваць, прадастаўляць ім працоўныя месцы, аказваць падтрымку маладым

сем’ям, таму што за імі – будучыня.

Дэпутат павінен, перш за ўсё, сам выразна ўяўляць, якой ён бачыць будучыню свайго народа, і павінен умець адстойваць інтарэсы сваіх выбаршчыкаў. Мне не абыякава, які будзе склад Палаты прадстаўнікоў.

Я абавязкова пайду на выбары, таму што хачу аддаць свой голас за годнага кандыдата.

Інэса Лупач:

– Я лічу, што кожны чалавек у нашай краіне, абавязкова павінен выказваць сваё меркаванне. І падтрымліваць менавіта таго, каго лічыць найбольш годным. Рухацца да лепшага можна толькі тады, калі кожны прыйдзе і выкажа сваё меркаванне.